Аб удзеле Міністра замежных спраў С.Алейніка ў відэаканферэнцыі з экватагвінейскім бокам

21 сакавіка 2024 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і Міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяона Аёна Эсано Анге адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях выканання мерапрыемстваў Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў 2024 – 2026 гадах.