Хакейны форвард Аляксандр Паўловіч падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

Для яго гэта будзе дзясяты сезон у гэтай лізе. Усяго ж за "Дынама" ў КХЛ выхаванец гродзенскага хакея правёў 345 матчаў, у якіх набраў 68 (34+34) ачкоў. У мінулым сезоне ён запісаў на свой рахунак 52 сустрэчы з паказчыкам 11 (7+4) ачкоў.