Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў 77-й сесіі ГА ААН (першы дзень)

6 снежня 2022 г. у ходзе разгляду ГА ААН пункта 69 парадку дня «Умацаванне каардынацыі ў галіне гуманітарнай дапамогі і дапамогі ў выпадку бедстваў, што прадастаўляецца ААН, уключаючы спецыяльную эканамічную дапамогу» намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч выступіў з нацыянальнай заявай, у якой прадставіў пазіцыю Беларусі па пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі, у тым ліку ў кантэксце міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва.