Аб Спецыяльным камюніке аб асуджэнні акта агрэсіі супраць Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і выкраданні яе кіраўніка дзяржавы і ўрада

4 студзеня 2026 г. Група сяброў у абарону Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ГСУ) выступіла са спецыяльным камюніке, у якім рашуча асудзіла акт агрэсіі супраць Венесуэлы і выкраданне кіраўніка дзяржавы і ўрада краіны.