Адказы на пытанні СМІ Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова па выніках даклада Кіраўніку дзяржавы

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь было даложана пра сітуацыю, якая складваецца сёння на мяжы, пра меры, што прадпрымае беларускі бок ў мэтах найхутчэйшага ўрэгулявання гэтай сітуацыі і адкрыцця пунктаў пропуску перш за ўсё ў інтарэсах людзей: грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзян Літоўскай Рэспублікі, а таксама тых грамадзян трэціх краін і краін ЕС, якія карысталіся гэтай мяжой для сваіх перамяшчэнняў.