Аб сустрэчах Генеральнага консула Беларусі Т.Харлап з кіраўніцтвам рэгіянальнага прадстаўніцтва МЗС Кітая і Урада Ганконга

30 студзеня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Таццяна Харлап сустрэлася з кіраўніцтвам прадстаўніцтва Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (САР Ганконг) і Урада САР Ганконг з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі.