Аб уручэнні Міністру замежных спраў Беларусі М.Рыжанкову копій даверчых лістоў Паслом Алжыра

13 лістапада 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Туфіка Джуамы.