Выступ намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета ААН па правах чалавека, прысвечаным 25-годдзю Дурбанскай дэкларацыі і Праграмы дзеянняў (24 лютага 2026 г., г.Жэнева)

Дурбанская дэкларацыя і Праграма дзеянняў сталі важнай вяхой у міжнародных намаганнях па барацьбе з расізмам, расавай дыскрымінацыяй, ксенафобіяй і звязанай з імі нецярпімасцю. На жаль, нават праз 25 гадоў, у тым ліку з прычыны поўнага пагарджання гэтымі дакументамі з боку шэрагу заходніх краін, што назіраецца апошнім часам, расізм, ксенафобія і дыскрымінацыя па-ранейшаму застаюцца рэальнасцю для мільёнаў людзей ва ўсім свеце, а ўзброеныя канфлікты падсілкоўваюць такія з'явы.