Аб беларуска-расійскіх кансультацыях паміж МЗС па тэмах распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і будаўніцтва еўразійскай бяспекі

6 лютага 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента знешнепалітычнага планавання МЗС Расіі Аляксеем Драбініным «на палях» кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па тэмах распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і будаўніцтва еўразійскай бяспекі, якія прадугледжаны планам сумесных міжмідаўскіх кансультацый дзвюх краін.