Аб спачуванні намесніка Міністра Я.Шэстакова ў сувязі з ахвярамі ў выніку атакі супраць Венесуэлы
12 студзеня 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў наведаў Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Мінску і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку атакі, здзейсненай 3 студзеня 2026 г. супраць Венесуэлы.