Аб пачатку работы дзясятага пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь
9 снежня 2025 г. у Мінску адкрылася юбілейнае дзясятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мінск прыбылі лідары арганізацый беларускай дыяспары з 15 дзяржаў.