Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў агульнарэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
14 студзеня 2026 г. у рамках сумеснай дабрачыннай акцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь дыпламатычнага корпуса Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў разам з жонкай наведаў дзяржаўную ўстанову «Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат «Гармонія»».