Аб сустрэчы першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з Паслом Танзаніі

10 красавіка 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Фрэдрыкам Ібрагімам Кібутам з нагоды ўручэння ім даверчых лістоў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку.