Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з візітам у Польшчу і Літву прадстаўнікоў ЕС

МЗС Беларусі не без цікавасці назіраў за спробамі зладзіць шоу вакол візіту спадарыні фон дэр Ляен у прыгранічны з намі краіны ЕС. Як мы і асцерагаліся, гэтая паездка сапраўды сталася марнаваннем часу з пункту гледжання якіх-небудзь зрухаў да паляпшэння сітуацыі на мяжы Беларусі з краінамі – членамі Еўрасаюза.