Аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Спіс ЮНЕСКА

30 лістапада 2022 г. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (Камітэт ЮНЕСКА) падчас 17-й сесіі (г.Рабат, Марока) прыняў рашэнне аб уключэнні «Саломапляцення Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.