Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі

27 лістапада 2025 г.намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін прыняў удзел у анлайн фармаце ў сумесным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжнародных справах, прысвечаным пытанню процідзеяння ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзвюх дзяржаў.