Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Малунова з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі

28 лістапада 2025 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргея Малунова з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі – Міністрам водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлева-эканамічным супрацоўніцтве Бакытам Тарабаевым.