Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі Р.Варанкова на пытанне БелТА аб заявах прэм'ер-міністраў Польшчы і Літвы пра планы адкрыцця пунктаў пропуску праз беларуска-польскую мяжу

Не прэм'еру Польшчы і, тым больш, Літвы вырашаць, калі адновяць сваю работу пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу «Баброўнікі» і «Кузніца». Аднак мы прымаем да ведама іх заявы і лічым неабходным выразна пазначыць нашу прынцыповую пазіцыю.