Прапаўшага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знайшлі мёртвым 

Па стане на 09.10 пошукавыя работы ў Эльбрускім раёне завершаны. Цела турыста з Беларусі знойдзена ў раёне вадаспаду "Тэрскол" (вышыня 2,8 тыс.м). Яго эвакуіравалі і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў.