На 6,3 тыс. мэтавых месцаў у ВНУ Беларусі пададзена каля 9,1 тыс. заяў - Мінадукацыі

У ВНУ Беларусі цяпер праходзяць унутраныя ўступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. "План у гэтым годзе складае каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў, на якія падалі дакументы каля 9,1 тыс. чалавек. Па выніках здачы ўступных іспытаў ВНУ залічаць мэтавікоў", - расказаў Аляксандр Бахановіч.