Далёкая дуга, Паўночны калідор. Якія альтэрнатыўныя маршруты развівае "Белмытсэрвіс"
Гандлёвыя патокі зрушваюцца да краін далёкай дугі. Так, офіс лагістыкі
прапануе мультымадальны маршрут дастаўкі ў порт Александрыя (Егіпет).
Гэта вялікі марскі хаб з развітой кантэйнернай інфраструктурай і
рэгулярнымі лініямі, якія прымаюць міжнародныя грузы. Ён адкрывае
перспектывы для актывізацыі работы з рынкамі Паўночнай і
Паўночна-Усходняй Афрыкі.