Шыпачоў пакінуў мінскае "Дынама" і перайшоў у "Салават Юлаеў"
За два сезоны ў складзе "зуброў" Шыпачоў правёў 147 сустрэч і набраў 107
(32+75) ачкоў пры паказчыку карыснасці "+6". У форме "Дынама" Вадзім
пабіў гістарычны рэкорд Сяргея Мазякіна па рэзультатыўных балах за
кар'еру ў лізе, першым у гісторыі КХЛ дасягнуў 1000 ачкоў, а таксама
ўстанавіў новае дасягненне лігі па колькасці згуляных матчаў (цяпер -
1134).