Футбалісты Кюрасаа дэбютуюць на чэмпіянаце свету матчам з Германіяй
У групе E футбалісты зборнай Кюрасаа ў сваім дэбютным паядынку на планетарным форуме сустрэнуцца ў амерыканскім Х'юстане з чатырохразовым чэмпіёнам свету камандай Германіі (пачатак у 20.00). У Філадэльфіі Кот-д'Івуар згуляе з эквадорцамі (пачатак у 23.00).