Беларускія стралкі з пісталета сталі шостымі на старце першынства кантынента - U23
У кваліфікацыі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 метраў
выступілі 38 хлопцаў і 40 дзяўчат. Адборачны бар'ер з рэзультатамі ў
васьмёрцы лепшых пераадолелі беларусы Юрый Краўцоў і Аляксандра Пятрова,
але заваяваць асабістыя ўзнагароды нашы стралкі не змаглі: і Юрый, і
Аляксандра завяршылі свае фіналы шостымі.