"Даказала статус наймацнейшай". Кіраўнік НАК павіншаваў Сабаленка з тытулам у Брысбене
У фінале першага турніру сезона лідар сусветнага рэйтынгу Сабаленка ў
двух сэтах перамагла ўкраінку Марту Касцюк (6:4, 6:3). За ўвесь турнір
беларуска не прайграла ніводнай партыі. У мінулым годзе Арына таксама
заваявала тытул у Брысбене.