Некаторыя нюансы аплаты камандзіровачных расходаў растлумачылі ў Мінпрацы

Так, у ведамстве адказалі на пытанне, ці кампенсуецца кошт усіх білетаў, калі да пункта назначэння трэба рабіць перасадкі. "Праезд да месца камандзіроўкі і назад кампенсуецца па фактычным кошце ўсіх праязных дакументаў на рэгулярны транспарт (поезд, аўтобус, самалёт)", - растлумачылі ў міністэрстве.