"Усе мараць трапіць". Як трэніруецца каманда па хакеі на траве "Рытм" у чаканні Гульняў краін СНД

У чаканні II Гульняў краін СНД усе без выключэння спартсмены і каманды ў асобных відах спорту ўзмоцнена трэніруюцца, праходзяць адборы і зборы нацыянальных каманд. Часу не губляюць і спартсмены, якія, магчыма, наступны раз змогуць прэтэндаваць на ўдзел у маштабных міжнародных стартах.