Амаль 2,7 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля

Конкурсная камісія вызначыць пяць лепшых работ, якія размесцяць на сайце Нацбанка для галасавання. На падставе ацэнак камісіі і вынікаў анлайн-галасавання будзе выбраны новы графічны знак беларускага рубля. Галасаванне стартуе 17 лістапада.