Скарбніца культуры Беларусі. Дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва - 65

Архіў-музей - адзін з вядучых рэспубліканскіх дзяржаўных устаноў Беларусі. Ён размешчаны ў будынку былога касцёла бернардзінцаў у Мінску - помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. У ім захоўваюцца ўнікальныя дакументы і матэрыялы, звязаныя з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай літаратуры, выяўленчага і сцэнічнага мастацтва, музычнага жыцця, айчыннага кінематографа.