Імпартазамяшчэнне і ўнікальныя лякарствы. Як рэалізуецца праграма "Адзін раён - адзін праект"

"Праграма "Адзін раён - адзін праект" - гэта складнік інвестыцыйнага цыкла кожнага рэгіёна. На гэты момант у Мінскай вобласці больш як 40 праектаў. Частка з іх будзе рэалізавана ў бягучым годзе, а частка - у наступным, у залежнасці ад аб'ёму, складанасцей і маштабу інвестыцый", - расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, які наведаў Смілавічы ў ходзе праграмы.