"Увесь свой жыццёвы вопыт унесла ў гэту брускету". Як беларуска ўпершыню выйграла ў шоу "Бітва шэфаў"

Ксенія Чылікіна - першая беларуска, якая перамагла ў папулярным кулінарным тэлешоу "Бітва шэфаў". Даведаліся, як дзяўчына, якая з дзяцінства захапляецца ігрой на цымбалах і атрымала прафесію настаўніка музыкі, знайшла сваё прызванне сярод каструль і скавародак.