Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 5 кастрычніка

У сераду будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі невялікія дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, ноччу месцамі парывы да 14 м/с.