Беларускія фрыстайлісты заваявалі тры ўзнагароды на этапе Кубка чэмпіёнаў у Краснаярску

Удзел у спаборніцтвах прынялі мацнейшыя фрыстайлісты Расіі, Казахстана, а таксама дзевяць прадстаўнікоў Беларусі. У асабістым турніры сярод жанчын серабро заваявала наша Ганна Дзяруга, якая набрала 78,1 бала. Беларуская спартсменка ўступіла толькі расіянцы Любові Нікіцінай, на рахунку якой 91,7 ачка.