РІКВ: узровень складанасці ЦЭ і ЦТ па ўсіх прадметах у 2026 годзе не зменіцца
У пачатку лістапада зацверджана спецыфікацыя экзаменацыйнай (тэставай)
работы для правядзення ЦЭ і ЦТ у 2026 годзе. Гэта дакумент, у якім
вызначаецца структура і змест часткі А і часткі В тэставай работы,
пазначаецца колькасць заданняў, іх тыпы і размеркаванне па ўзроўнях
складанасці, а таксама пералік элементаў зместу вучэбнага прадмета і час
выканання тэставай работы.