"Задачы мы абавязаны выканаць". Беларусь і Чувашыя ацанілі перспектывы нарошчвання супрацоўніцтва

У Мінску пад сустаршынствам міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана і намесніка старшыні Кабінета Міністраў Чувашскай Рэспублікі - міністра эканамічнага развіцця і маёмасных адносін Дзмітрыя Краснова прайшло 16-е пасяджэнне рабочай групы па развіцці і каардынацыі супрацоўніцтва паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Чувашскай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі.