КДК асаблівую ўвагу ўдзеліць кантролю за цэнамі на прадукцыю стабфондаў
Намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч вывучыў сітуацыю з закладкай
стабфондаў у сталічным УП "Партызанскае". Гэта прадпрыемства з'яўляецца
галоўным захавальнікам прадукцыі стабілізацыйных фондаў у Мінску. Тут
закладзена 5,6 тыс. т агародніны і яблыкаў.