"Голас стагоддзяў", прэзентацыі і імпрэза. Чым радуе XXXII Дзень беларускага пісьменства 7 верасня 

XXXII Дзень беларускага пісьменства 6 і 7 верасня сабраў у Лідзе творчых людзей і аматараў кнігі. У гэтым годзе рэспубліканскае свята аб'яднала адразу некалькі лейтматываў і прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Году добраўпарадкавання, а таксама 500-годдзю з моманту выхаду кнігі "Апостал" Францыска Скарыны.