Прадукты харчавання і тэхніка. Экспазіцыі Беларусі прадстаўлены на дзвюх міжнародных выстаўках у Баку
У дзень адкрыцця беларускую экспазіцыю наведаў прэзідэнт Азербайджана
Ільхам Аліеў. З прадстаўленай прадукцыяй высокага госця падрабязна
азнаёмілі міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў і Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч.