"Юркас-Вітаблспорт" стаў чэмпіёнам Беларусі па пляжным футболе
У Маладзечне ў вырашальным паядынку 19-га нацыянальнага першынства
віцябчане абыгралі футбалістаў "Шчучына" з лікам 6:2. У матчы за
бронзавыя ўзнагароды магілёўскі ЦАР перамог каманду "Брэст-Волга" з
вынікам 3:1.