Беларусь нарошчвае тавараабарот з Лацінскай Амерыкай. Якіх паказчыкаў удалося дасягнуць?

"Актыўна развіваецца супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі далёкай дугі. Экспарт у краіны Лацінскай Амерыкі вырас у 1,4 раза, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі - у 1,2 раза, Афрыкі - на 6,6 працэнта. Радасна, што цяпер мы крок за крокам павялічваем паказчыкі ўзаемнага гандлю з краінамі Лацінскай Амерыкі", - сказаў пасол.