Беларускія вучоныя распрацоўваюць клетачныя прадукты для лячэння аўтаімунных і анказахворванняў

Пад клетачнымі тэхналогіямі маецца на ўвазе выкарыстанне клетак чалавека для лячэння розных захворванняў. Гэтым напрамкам інстытут і яго супрацоўнікі займаюцца з 2004 года. Ужо ў 2008 годзе былі арганізаваны першыя клінічныя выпрабаванні дэндрытных клетак для лячэння гепатыту В.