ЕЭК вызначыла агульныя патрабаванні да работнікаў унутранага воднага транспарту ў ЕАЭС

"На пасяджэнні Калегіі ЕЭК прынята рэкамендацыя "Аб кваліфікацыйных патрабаваннях да найбольш запатрабаваных прафесій і пасад у сферы ўнутранага воднага транспарту". Прынятая рэкамендацыя абазначыла падыходы да агульных і спецыяльных патрабаванняў да прафесійных ведаў і навыкаў работнікаў у сферы ўнутранага воднага транспарту з улікам рознага ўзроўню кваліфікацый і асаблівасцей розных відаў выконваемых работ", - адзначылі ў прэс-службе.