Як Беларусь і Кітай развіваюць біржавы гандаль, расказалі ў БУТБ
Арганізатарамі мерапрыемства, якое сабрала звыш 30 прадстаўнікоў
кітайскага бізнесу, выступілі Беларуская ўніверсальная таварная біржа і
буйны кітайскі вытворца ўпаковачных матэрыялаў і абсталявання,
акрэдытаваны на БУТБ у снежні 2025 года. У дзелавым форуме таксама
прыняў удзел генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Аляксандр Шаўчэнка.