У Беларусі патэнцыял прыросту экспарту ў прамысловасці ацэньваецца ў амаль $5,1 млрд

У Беларусі патэнцыял прыросту экспарту ацэньваецца ў памеры $5,07 млрд.Такія даныя змешчаны ў даследаванні Еўразійскага банка развіцця аб патэнцыяле прамысловасці ў краінах ЕАЭС. Ключавыя высновы прадстаўлены ў час вебінара ад ЕАБР "Патэнцыял развіцця прамысловасці высокіх перадзелаў у Еўразійскім рэгіёне".