РІКВ: апрацавана 40 працэнтаў бланкаў адказаў па рэпетыцыйным ЦЭ

"У валізе з рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену знаходзіліся бланкі адказаў па ўсіх прадметах. Пасля яе адкрыцця пачаўся працэс паралельнай апрацоўкі, падрыхтоўкі, сканіравання, гэта значыць ператварэння адказаў у электронныя вобразы", - праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.