Беларускі гросмайстар Лазавік выйграў міжнародны турнір у Ханты-Мансійску
Партыі былі згуляны ў Югорскай шахматнай акадэміі ў Ханты-Мансійску. На
турніры Лазавік шэсць разоў згуляў унічыю і атрымаў тры перамогі.
Беларус набраў 6 ачкоў з 9 магчымых і заняў першае месца, на паўбала
апярэдзіўшы венгерскага гросмайстра Беньяміна Гледуру.