Каля 100 школьнікаў далучацца 1 чэрвеня да акцыі "Малююць дзеці" ў Брэсцкай крэпасці

Акцыя стала ўжо традыцыйнай. Яе праводзяць з 2008 года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Для ўдзелу ў ёй запрашаюць дзяцей 9-17 гадоў. На гэты раз арганізатары чакаюць, што ў крэпасць прыедуць маляваць каля 100 школьнікаў з Брэста, Брэсцкага і іншых раёнаў вобласці.