Бетаў і Сінгх выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Астане
У матчы першага раўнда яны ўпэўнена перайгралі ў дзвюх партыях індыйца
Ніціна-Кумара Сінха і Юй Сун Пака з Рэспублікі Карэя - 6:3, 6:4. У
гульні за траплянне ў паўфінал беларуска-індыйскі тандэм будзе
сапернічаць з японскім дуэтам Масаміці Імамура / Тайсей Ішыкава.