Інтэрактыўныя заняткі па выбарчым праве пройдуць у дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларусі
Летам прадстаўнікі Маладзёжнага савета пры ЦВК і пераможцы
Рэспубліканскай алімпіяды па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага
працэсу правядуць серыю адукацыйна-інтэрактыўных сустрэч з выхаванцамі
аздараўленчых лагераў па ўсёй краіне. Старт маштабнай ініцыятыве, якая
рэалізуецца ў ходзе рэспубліканскай акцыі "Крок да поспеху", дадзены 8
ліпеня ў Бабруйскім аздараўленчым лагеры "Мара".