У Беларусі з 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца на 5 працэнтаў

"У мэтах падтрымання ўзроўню пенсійнага забеспячэння праведзены пераразлікі працоўных пенсій: з 1 сакавіка 2022 года - на 7 працэнтаў, з 1 жніўня - на 10 працэнтаў. З 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца трэці раз - на 5 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.